У Віцебску пройдзе XV адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе

В Витебске пройдет XV открытый республиканский турнир по боксу

У Віцебску з 7 па 9 сакавіка пройдзе XV адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе, прысвечаны памяці загінулых у Афганістане

Мерапрыемства пачнецца а 13.00 з урачыстага ўскладання вянкоў да помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Пасля чаго ў Віцебскім цэнтральным спартыўным комплексе ў зале бокса імя алімпійскага чэмпіёна Вячаслава Яноўскага адбудзецца афіцыйнае адкрыццё турніру. У спаборніцтвах возьмуць удзел больш за 120 спартсменаў з Расіі, Літвы, Украіны, Карэліі і Беларусі ў трох узроставых групах: мужчыны, моладзь і юнакі.

Як растлумачыў старшы трэнер і адзін з арганізатараў спаборніцтваў Анатоль Стэльмахоў, юбілейны турнір зусім выпадкова супаў з Днём жанчын. Традыцыйна гэтыя спаборніцтвы праводзяць у 20-х чыслах лютага, бліжэй да Дня памяці загінулых у Афганістане. Бо ідэя правядзення першынства ўзнікла менавіта таму, што многія з выхаванцаў Анатоля Васільевіча паспелі зведаць жахі той вайны.

Эльвіра ГАММ. «Віцебскі рабочы»