У Віцебску пройдзе ІІ Адкрытае міжвузаўскае гарадское свята «НАЎРУЗ»

24 сакавіка ў Доме культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны пры ўдзеле Цэнтра нацыянальных культур ДУ «Цэнтр культуры «ВІЦЕБСК» і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур адбудзецца ІІ Адкрытае міжвузаўскае гарадское свята «НАВРУЗ».

24 сакавіка ў Доме культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны пры ўдзеле Цэнтра нацыянальных культур ДУ «Цэнтр культуры «ВІЦЕБСК» і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур адбудзецца ІІ Адкрытае міжвузаўскае гарадское свята «НАВРУЗ».

У перакладзе з фарсі слова «наўруз» азначае новы дзень, яно ж у народаў Сярэдняй Азіі і некаторых народнасцей Каўказа з'яўляецца назвай свята, прымеркаванага да прыходу вясны і пачатку сельскагаспадарчых работ. Пасеў ураджаю, абуджэнне прыроды – гэта важныя падзеі для любога народа, ім суправаджаюць шматлікія абрады і традыцыі і прысвечаны цэлы пласт народнай творчасці.
24 сакавіка ў усіх гасцей Віцебскай ветэрынарнай акадэміі будзе магчымасць лепш даведацца пра Наўруз і пра тое, як ён святкуецца зараз.

Мерапрыемства пачнецца ў 17.00 з прэзентацыі выставы, прысвечанай культуры такіх краін, як Азербайджан, Казахстан, Таджыкістан, Татарстан, Туркменістан, якія штогод адзначаюць Наўруз. Наведвальнікі ўбачаць нацыянальныя касцюмы і галаўныя ўборы, вырабы народных промыслаў краін-удзельніц, а таксама паспрабуюць нацыянальныя стравы і пачастункі. Пасля прэзентацыі выставы адбудзецца канцэрт, на якім выступяць студэнты ўсіх чатырох ВНУ Віцебска – Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П.М.МАШЭРАВА, Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта, Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта. У праграме – нумары, якія прадстаўляюць асаблівасці народнай творчасці ўсходніх краін і так ці інакш звязаныя са святам, што адзначаецца.

Гэтае свята, якое бярэ свой пачатак у далёкім мінулым, стане не проста своеасаблівай падзякай Вясне, якая дорыць новае жыццё і новы дзень, але і збярэ кампанію людзей, якія цікавяцца культурнымі і гістарычнымі традыцыямі замежных краін.

Уваход па запрашальных білетах.

Даведкі па тэлефоне 37-34-86.

 

Аддзел рэкламы

ГУ «Цэнтр культуры «Віцебск»

Тэл. 37 22 92