У Віцебску пройдуць масленічныя гулянні

В Витебске пройдут масленичные гуляния

Запрашаем гасцей і жыхароў горада Віцебска 2 сакавіка 2014 года з 11.00 да 16.00 у парк ім. Савецкай Арміі на святочнае тэатралізаванае гулянне «Масленіца».

У праграме:

    • спартыўныя спаборніцтвы, гульні;
    • паказальная праграма па верхавой яздзе «На крылах Пегаса»;
    • канцэртна-забаўляльная і танцавальная праграмы;
    • тэатралізаванае прадстаўленне ля масленічнага вогнішча.

Для зручнасці гараджан будзе арганізавана праца дадатковых адзінак грамадскага транспарту з 10.00 да 17.00 па маршрутах:

№ 12 «Медцэнтр – Улановічы 2»;

№ 106 «Білева 1 – Улановічы 2»;

«Білева 1 – парк ім. Савецкай Арміі»;

« вул. Камуністычная - парк ім. Савецкай Арміі»;

«Вакзал – парк ім. Савецкай Арміі».

У гэты ж дзень з 12.00 да 16.00

народнае гулянне «Масленіца» чакае гасцей і жыхароў горада на тэрыторыі культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кальцо г. Віцебска «Дзвіна».

Святочныя гулянні пройдуць і ў мікрараёнах горада:

1 сакавіка з 12.00 да 14.00 – па вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў на сцэнічнай пляцоўцы ДУА «ДШМ № 3 г. Віцебска «Маладзік»;

у ДУ «Палац культуры г.п. Руба»;

2 сакавіка з 11.00 да 15.00 - у скверы каля КДЦ «Першамайскі».