У Віцебску пройдуць школьныя кірмашы
17 жніўня з 9.00 да 15.00 на пляцоўцы каля канцэртнай залы «Віцебск» напярэдадні новага навучальнага года пройдзе школьны кірмаш па продажы канцылярскіх і школьна-пісьмовых прылад, адзення і абутку, заплечнікаў і сумак для школьнікаў з удзелам каля 50 суб'ектаў гаспадарання.

На кірмашы дадаткова магчыма будзе набыць сельскагаспадарчую прадукцыю, іншыя харчовыя і нехарчовыя тавары.
Пры правядзенні кірмашоў будзе арганізавана культурна-забаўляльная праграма.
Працягнуцца кірмашовыя мерапрыемствы 24 жніўня 2013 года школьнымі кірмашамі на пляцоўцы каля канцэртнай залы «Віцебск» і ў гарадскім пасёлку Руба.