У Віцебску пройдуць спартыўныя спаборніцтвы

21-24 лістапада 2013 года ў спартыўнай зале факультэта фізічнай культуры і спорту ВДУ ім. Машэрава, які знаходзіцца па адрасе: г.Віцебск, вул.Чапаева, 30 пройдзе Рэспубліканская спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па настольным тэнісе.

22-23 лістапада 2013 года пройдзе адкрыты абласны турнір па дзюдо, прысвечаны памяці майстра спорту СССР У.І. Гракова ва УСУ ”СДЮШАР ”Камсамолец“, які знаходзіцца па адрасе: г.Віцебск, вул.М. Горкага, 13.