У Віцебску пройдуць выставы, прысвечаныя Дню Перамогі
6 мая 2014 г. у 16.00 у выставачнай зале дзіцячай мастацкай школы №1 г. Віцебска па вул. Суворава, 3 адкрыецца абласная выстава творчых работ вучняў дзіцячых мастацкіх школ і школ мастацтваў "Я люблю Беларусь", прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выстава будзе працаваць з 06.05.2014 па 30.05.2014. Час працы 10.00 - 18.00.
7 мая 2014 г. у 16.00 у Мастацкім музеі па вул. Леніна, 32 адкрыецца выстава "Вялікая Айчынная вайна ў партрэтах яе ўдзельнікаў". На выставе прадстаўлены жывапісныя і графічныя работы, скульптура з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, а таксама работы членаў Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Выстава будзе працаваць з 07.05.2014 па 24.05.2014. Час працы 10.00 - 18.00.