У Віцебску прайшоў міжнародны танцавальны турнір «Віцебская сняжынка-2017» (+фота)

В Витебске прошел международный танцевальный турнир «Витебская снежинка-2017» (+фото)
Больш за 500 пар з 23 краін свету прынялі ўдзел у XXXII конкурсе па спартыўных бальных танцах «Віцебская сняжынка», які прайшоў у Віцебску ў мінулыя выхадныя.




Як адзначыў на адкрыцці турніру старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнтаў, свята бальнага танца стала іміджавым фестывалем Віцебшчыны, яго чакаюць і ўдзельнікі, і гледачы.

– «Віцебская сняжынка» – яркае, іскрыстае відовішча, якое аб'ядноўвае спорт і мастацтва. Да гэтага часу вядуць дыскусіі аб тым, да чаго аднесці бальныя танцы, але бясспрэчна адно – гэта прыгажосць, гармонія і найвышэйшае майстэрства, – сказаў Уладзімір Цярэнтаў і падзякаваў у першую чаргу аўтараў і нязменных куратараў праекта – мужа і жонку Наталлю і Анатоля Таўсташэвых. Сярод арганізатараў таксама аблвыканкам, Цэнтр культуры «Віцебск», Віцебская абласная федэрацыя спартыўнага танца і клуб спартыўнага бальнага танца «Фэст».

Дарэчы, віцебскі турнір – найстарэйшы ў Беларусі, упершыню ён адбыўся ў 1986-м і сёння мае высокі міжнародны статус. Спаборніцтвы праходзяць пад эгідай WDSF (World Dance Sport Federation), а гэта значыць, што ачкі, заробленыя парамі ў Віцебску, залічваюцца ў іх сусветны рэйтынг. Таму сюды імкнуцца трапіць танцоры з розных краін.




На адкрыцці фестывалю былі ўзняты сцягі Беларусі, Расіі, Азербайджана, Грузіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Італіі, Люксембурга, Малдовы, Славеніі, Румыніі, Партугаліі, Польшчы, Турцыі, Ізраіля, Фінляндыі, Іспаніі, Балгарыі, Кіргізіі, а таксама Філіпін і Швейцарыі, прадстаўнікі гэтых дзвюх краін прыехалі на «Віцебскую сняжынку» ўпершыню.

На працягу двух дзён на паркет выходзілі пары розных

узростаў – ад пяцігадовых малых да сеньёраў, да якіх адносяцца і людзі пенсійнага ўзросту. Накал запалу асабліва адчуваўся пры выкананні запальных лацінаамерыканскіх танцаў: самбы, ча-ча-ча, румбы, пасадобля, джайва. Тон задавалі танцоры міжнароднага рэйтынгу – Rising Stars, гэта значыць усходзячыя зоркі. Усе яны былі шчодра адораны апладысментамі глядзельнай залы.

Прадстаўнікі віцебскіх клубаў «Аэліта», «Мерэнгa», «Фэст», а таксама танцоры з Полацка, Оршы і Віцебска не раз падымаліся на п’едэстал гонару. У прыватнасці, у узроставай групе «Юніёры-2» першае месца сярод выканаўцаў лацінаамерыканскіх танцаў заваявалі Ульяна Духноўская і Назар Дзіканаў з абласнога цэнтра. Вольга Точыла і Аляксандр Байрашэўскі з полацкага клуба «Фортуна» атрымалі самыя высокія балы сярод сеньёраў. Нямала медалёў заваявалі нашы юныя танцоры, некаторыя з іх упершыню выйшлі на вялікі паркет.





«Віцебская сняжынка», па прызнанні прыхільнікаў бальных танцаў, дае зарад яркіх эмоцый, дастаўляе вялікае эстэтычнае задавальненне. А госці, якія прыязджаюць на турнір з розных краін, адзначаюць асаблівае цяпло і любоў, якія іх сагравалі ў гэтыя студзеньскія дні ў паўночнай сталіцы Беларусі.

Таццяна Пастэрнак. Фота Антона Сцепанішчава, Дзмітрыя Восіпава. «Віцебскія весці».