У Віцебску прайшоў мітынг, прысвечаны першай гадавіне ўстаноўкі помніка «Дзесантнікам усіх пакаленняў»

В Витебске прошёл митинг, посвященный первой годовщине установки памятника «Десантникам всех поколений»
Урачысты мітынг у віцебскім парку Перамогі, які прайшоў 17 кастрычніка ў гадавіну ўстаноўкі тут памятнага знака воінам-дэсантнікам, быў прысвечаны загінулым і жывым героям ВДВ.

Выступаючы перад прадстаўнікамі розных пакаленняў паветрана-дэсантных войскаў, ветэранскім і моладзевым актывам, жыхарамі горада, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў адзначыў, што Віцебск не выпадкова называюць дэсантнай сталіцай Беларусі. Праз ВДВ прайшлі 20 тыс. мужчын і жанчын прыдзвінскага краю. Тут базуецца эліта Узброеных Сілаў краіны – праслаўленая 103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада, з дня заснавання якой хутка будзе адзначацца 75 гадоў. Віцебск – родны горад генерал-лейтэнанта Івана Лісава, нязменнага намесніка камандзіра ВДВ СССР генерала Васіля Маргелава. Велічны памятны знак у гонар «блакітных берэтаў» на высокім беразе Заходняй Дзвіны становіцца сімвалам пераемнасці лепшых баявых традыцый ВДВ.

Пра значэнне ўсяго гэтага ў патрыятычным выхаванні маладых абаронцаў Радзімы гаварыў намеснік камандзіра 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады па ідэалагічнай рабоце Дзяніс Крывянцоў. А старшыня абласнога грамадскага аб'яднання «Ветэраны дэсантных войскаў і сіл спецыяльных аперацый» Аляксандр Халатран прапанаваў сустракацца ля памятнага знака 17 кастрычніка кожны год. Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да падножжа мемарыяла.

"Віцебскія весці".