У Віцебску прайшоў адкрыты дыялог паміж прадстаўнікамі студэнцкіх атрадаў, органаў улады і грамадскіх арганізацый

В Витебске прошел открытый диалог между представителями студенческих отрядов, органов власти и общественных организаций
У Віцебску прайшоў адкрыты дыялог прадстаўнікоў студэнцкіх атрадаў, пераможцаў гарадскога этапу рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі» з прадстаўнікамі органаў улады і грамадскіх арганізацый.

Як адзначыла першы сакратар Віцебскага гарадскога камітэта БРСМ Таццяна Красакова, тэма маладзёжнай палітыкі, як паказалі папярэднія дыялогавыя пляцоўкі, якіх прайшло ўжо каля 20, паказалі жывую цікавасць і сур'ёзную ініцыятыўнасць удзельнікаў. Па ўсёй краіне неабыякавыя грамадзяне, у тым ліку і найбольш актыўная моладзь, выказваюць прапановы па зменах у палітыцы дзяржавы.

Вынікам працы дыялогавай пляцоўкі сталі дзясяткі прапаноў, якія тычацца шырокага спектру пытанняў – ад канстытуцыйнага рэфармавання да сферы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

Таксама вялікая ўвага была нададзена патрыятычнаму выхаванню. Паступіла прапанова ўвесці ў 9-м класе тэматычныя ўрокі.

– Гэтае пытанне вельмі важнае, але разглядаць яго трэба ў розных праекцыях. Калі гэта будзе асобны прадмет, то ўзнікнуць пэўныя складанасці з праграмным матэрыялам, падручнікамі і г.д. Аднак выйсце можна знайсці ў пазакласных мерапрыемствах, і пачынаць патрыятычнае выхаванне неабходна ўжо з першага класа, – адзначыла прарэктар па навукова-педагагічнай рабоце Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Вольга Волкава.

Трохі іншае бачанне вырашэння гэтага пытання ў намесніка старшыні гарвыканкама Віктара Глушына. Ён перакананы, што ў навучальным працэсе важны кожны прадмет і яго змест, але тут трэба працаваць па-іншаму. Нельга прыйсці на ўрок і сказаць: «Хлопцы, любіце сваю радзіму!». Прывіваць патрыятызм можна праз вывучэнне беларускай паэзіі, жывапісу, музыкі айчынных кампазітараў.

Дыялогавая пляцоўка паказала, наколькі сучасная моладзь зацікаўлена і хоча ўдзельнічаць у жыцці рэгіёна і краіны. Парадвала і тое, што юнакі і дзяўчаты прыйшлі не з негатывам і крытыкай, а з канкрэтнымі прапановамі. Так, абмяркоўвалі новыя конкурсы і праекты ад БРСМ, закранулі студатрадаўскі рух і пагаварылі пра новыя напрамкі ў рабоце, стварэнне IT-атрадаў, адзіную базу вакансій для студэнтаў. Паступіла прапанова аб арганізацыі цэнтра развіцця моладзі новага тыпу, дзе можна было б рэалізоўваць свой патэнцыял, сустракацца і проста мець зносіны. Прадстаўнікі маладога пакалення заявілі аб тым, што ў іх ёсць ініцыятывы, у якіх яны хочуць удзельнічаць і гатовыя рэалізаваць іх. Аднак у некаторых выпадках ім неабходна фінансавая, юрыдычная альбо кансультатыўная дапамога.

Не забылі і пра валанцёрскі рух. Хвалюе сучасную моладзь праблема бяздомных жывёл. У сувязі з гэтым экспертам быў адрасаваны пытанне: ці можна ўвесці адміністрацыйную адказнасць за тое, што людзі кідаюць сваіх гадаванцаў, а штрафы перанакіроўваць, напрыклад, у прытулак для безнадзорных жывёл?

Старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Белевіч нагадаў, што цяпер за жорсткае абыходжанне з жывёламі прадугледжана крымінальная адказнасць. У тэорыі магчыма ўвесці і адміністрацыйную. Але гэта пацягне за сабой шэраг іншых пытанняў: хто будзе займацца адсочваннем дадзеных правапарушэнняў, у чые паўнамоцтвы будуць уваходзіць накладанні адміністрацыйных спагнанняў. Хоць пытанне актуальнае, і сапраўды ёсць над чым падумаць.

У цэлым на дыялогавай пляцоўцы асвятляўся шырокі спектр тэм. Радуе, што моладзь мае сваё бачанне па многіх пытаннях.

У канцы мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне пераможцаў гарадскога этапу рэспубліканскага праекта «100 ідэй для Беларусі», лепшых студатрадаў, камандзіраў і камісараў, а таксама штабоў устаноў адукацыі і тэрытарыяльных камітэтаў грамадскага аб'яднання БРСМ, прымаючых арганізацый, прызнаных лепшымі ў трэцім працоўным семестры 2020 года.

"Віцебскія весці".