У Віцебску прайшоў першы ўрок выяўленчага мастацтва для дарослых

В Витебске прошел первый урок изобразительного искусства для взрослых

Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва" (ВЦСМ) 31 кастрычніка распачаў новы мастацка-адукацыйны праект – серыю майстар-класаў па выяўленчым мастацтве для дарослых.

Першы такі ўрок даў дырэктар "Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва", член Беларускага саюза мастакоў Андрэй Духоўнікаў. Яго майстар-клас называўся "Малюнак. Графічныя тэхнікі". Яго творчасць адрозніваецца яркай, пазнавальнай індывідуальнай манерай.

Сярод вучняў вядомага мастака ў гэты вечар была кіраўнік консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску Дагнія Лацэ-Атэ.

Як паведаміў Андрэй Духоўнікаў, падобныя майстар-класы будуць праходзіць у ВЦСМ па чацвяргах. Праводзіць іх кожны раз будуць розныя мастакі.

Таццяна Мацвеева / фота: Ігар Мацвееў