У Віцебску прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны 8 Сакавіка
– 8 Сакавіка – адно з самых народных і любімых усімі святаў. У гэты вясновы сонечны дзень хачу павіншаваць вас, сказаць вялікі дзякуй за вашу працу, запэўніць у тым, што мы вас цэнім і любім, пажадаць самага дабрага, светлага і найлепшага! А таксама – любові, бо гэта галоўнае для жанчын, – звярнуўся да прысутных старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
Кіраўнік вобласці таксама дадаў, што ўсё адбываецца дзякуючы і з-за выдатнай паловы. Жанчыны падтрымліваюць мужчын і натхняюць на важныя справы.
Пасля прывітання губернатара слова ўзялі артысты. У святочным канцэрце прынялі ўдзел як прафесійныя выканаўцы і калектывы, так і самадзейныя. Вядучымі выступілі акцёры Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы, якія не толькі прадстаўлялі нумары, але і забаўлялі жартамі, і не стамляліся казаць кампліменты выдатнай палове.
Увогуле ўся праграма была пабудавана на прызнанні ў любові да жанчыны, маці, жонкі, сяброўкі. Гераіням сустрэчы прысвячалі лірычныя песні, запальныя танцы ў выкананні калектываў абласной філармоніі, Цэнтра культуры «Віцебск», музычнага каледжа імя І. Салерцінскага, каледжа культуры і мастацтваў, ВДУ імя П. Машэрава і іншых.
Фота Дзмітрыя ОСІПАВА.