У Віцебску прайшла дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні прапаноў па папраўках у Канстытуцыю
Паводле яго слоў, Канстытуцыя – найважнейшы дакумент, які цэментуе правы і абавязкі ў любым грамадстве. Таму асноўны закон трэба рэфармаваць не пад палітычную абстаноўку і абдумліва вырашыць, як пераразмеркаваць паўнамоцтвы паміж дзяржорганамі і галінамі ўлады. "Важна, каб Канстытуцыя адлюстроўвала прынцыпы, якія дазволяць нармальна развівацца грамадству на доўгія гады", – адзначыў Аляксей Ягораў.
Ён таксама выказаў ідэю на час працы над зменамі ў асноўны закон стварыць шырокамаштабную структуру ў выглядзе Канстытуцыйнай рады, якая будзе ўключаць юрыстаў, прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. "Таму што рабочая група ў асноўным займаецца адточваннем тых норм, тонкасцей, нязгоднасцей, якія пракраліся ў праект канстытуцыйных змен падчас абмеркаванняў. Канстытуцыйная рада ж павінна выпрацоўваць доктрыны", – сказаў дэпутат і дадаў, што на дыялогавых пляцоўках трэба шукаць кампрамісныя ідэі.
Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пянін падкрэсліў, што ідэі змен у Канстытуцыю павінны пісаць прафесіяналы-юрысты. Трэба як мага больш гаварыць з людзьмі, дыскутаваць і разумець, што будуць розныя меркаванні, і іх улічваць. Паводле яго слоў, чым шырэйшым будзе дыялог, тым больш згуртаваным будзе грамадства.
У Віцебскім дзяржаўным універсітэце прайшла дыялогавая пляцоўка. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі ўлады і грамадскіх аб'яднанняў, дэпутаты парламента, сенатары. Бакі абмеркавалі тэмы і прапановы з рэгіёнаў, якія паступілі па выніках дыялогавых пляцовак. Удзельнікі сустрэчы падсумавалі, што пераўтварэнні павінны ісці эвалюцыйным шляхам. Таксама эксперты звярнулі ўвагу: калі над праектам змяненняў у асноўны закон пачне працаваць рабочая група, у гэтым працэсе павінна быць максімальная адкрытасць.
