У Віцебску прайшла абласная педагагічная канферэнцыя работнікаў адукацыі і навукі
Установы адукацыі, каледжы і ліцэі Віцебскай вобласці прадставілі свае праекты, дэманстравалі свае дасягненні – тое, чым ганарацца.
Незвычайна і ярка прадставіў Полацк два рэгіянальныя адукацыйныя праекты, якія былі рэалізаваны ў 2016-2021 гадах. Адзін з іх – гісторыка-адукацыйны «Стужка часу». Асноўная мэта: ажывіць старонкі гісторыі Полацкай зямлі. Было створана 10 творчых майстэрняў, якія займаюцца анімацыяй і рэканструкцыяй гістарычных падзей. На пляцоўцы вучнямі СШ №10 ім. В. Азіна Полацка прадстаўлена жыццё і творчасць беларускага мастака Івана Хруцкага «Ажылыя карціны».
Іншы праект – культурна-адукацыйны «Дружбай адзіныя. Полацк і гарады – пабрацімы». Былі прадстаўлены пляцоўкі Расіі, Кітая і Грузіі. На кожнай госці маглі пазнаёміцца з гісторыяй культуры, нацыянальнай кухняй, традыцыямі, народнымі звычаямі, пагуляць у гульні і пабываць на майстар-класе.
Удзельнікі канферэнцыі маглі не толькі наведаць кулінарныя майстар-класы, а таксама паспрабаваць каву, дэсерты на пляцоўцы студэнцкага «Кафэ 16», што адкрыта на базе Віцебскага дзяржаўнага політэхнічнага прафесійнага ліцэя.
Свае майстэрства прадэманстравалі спартсмены, якія займаюцца стрыт-воркаўтам (разнавіднасць заняткаў фізкультурай на вуліцы). Трэніроўкі праходзяць на базе сярэдняй школы №25 Віцебска.
Чашніцкі раён прадставіў пляцоўку-прататып Цэнтра прафілактыкі "Альтэрнатыва", які стаў адзінай прасторай, дзе спецыялісты ўстаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, РАУС, РАНС, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый у даступнай для дзяцей і моладзі форме прадстаўляюць інфармацыю аб неабходнасці вядзення здаровага і бяспечнага ладу жыцця, уплыве негатыўных фактараў на іх будучыню.
Аршанскі праваслаўны ваенна-патрыятычны клуб ЮНЕСКА «Русічы» і яго кіраўнік Рыгор Шарай прадстаўлялі Аршанскі дзяржаўны політэхнічны прафесійна-тэхнічны каледж. Выхаванцы клуба вывучаюць гісторыю Айчыны, займаюцца страявой, тактычнай, медыцынскай, турысцкай падрыхтоўкай, асвойваюць парашутны спорт, адпрацоўваюць навыкі стральбы, вучацца верхавой яздзе, плаванню з аквалангам, а таксама рукапашным боем. Рыгор Шарай з'яўляецца аўтарам кнігі «Зямля ўмее гаварыць», якія і падарыў Мікалаю Шарснёву. Кніга распавядае пра тое, як адшуквалі астанкі загінуўшых воінаў, якіх доўгія гады лічылі прапаўшымі без вестак.
Меркаванне
Начальнік аддзела адукацыі Віцебскага раённага выканаўчага камітэта Вольга Трублоўская:
– Паездка на Рэспубліканскі педагагічны савет была вялікай падзеяй для ўсіх педагогаў краіны. Гэта была магчымасць сустрэцца, пагутарыць, абмяняцца вопытам, паглядзець, як у іншых рэгіёнах накіравана адукацыйная дзейнасць, пасябраваць. Самы галоўны момант – сустрэча з нашым Прэзідэнтам, які ў вельмі добразычлівай атмасферы простай гутарцы падкрэсліў вельмі значныя і важныя напрамкі працы ўстаноў адукацыі. Прадумана кожная дробязь, выбудавана новая канцэпцыя, новы вектар развіцця нашай працы. Якому, вядома, мы будзем прытрымлівацца і старацца рухацца наперад.
Абласная традыцыйная жнівеньская канферэнцыя заўсёды праходзіць у новым фармаце, з новымі напрацоўкамі, ідэямі. Бачым вясёлкавую атмасферу, калі прыехала ўся вобласць, дэлегацыі ўстаноў адукацыі. Гэта добры старт да новага навучальнага года, добрае напутствие, канкрэтызацыя нашых мэт і задач. Пасля абласной праводзім канферэнцыю ў Віцебскім раёне.