У Віцебску прайшла пятая рэспубліканская спартакіяда работнікаў Мінэканомікі, эканамічных органаў абласцей

В Витебске прошла пятая республиканская спартакиада работников Минэкономики, экономических органов областей
V рэспубліканская спартакіяда Міністэрства эканомікі прайшла на Віцебшчыне.

Каля 200 спартсменаў-аматараў з усёй краіны тры дні спаборнічалі ў Віцебскім кадэцкім вучылішчы і на цэнтральным спартыўным комплексе ФК «Віцебск».

— Спартакіяда праводзіцца пяты год, ініцыятыву актыўна падтрымліваюць прафсаюзы. Права яе правядзення па чарзе пераходзіць ад вобласці да вобласці. Сёлета прыйшла чарга Віцебшчыны. Узровень спаборніцтваў пастаянна расце, — сказаў міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Крутой.

— Задача турніру — згуртаваць калектывы, бо праца ў камандзе, уменне знаходзіць агульную мову асабліва важныя для прадстаўнікоў нашай галіны.

Спартыўны складнік — аснова мерапрыемства, але мы не забываем таксама і пра рабочыя пытанні, арганізуем круглыя сталы.

Так, у Віцебску эканамісты абмеркавалі нюансы праграмы развіцця Аршаншчыны, раёнаў, што адстаюць па эканамічных паказчыках ад агульнаабласных, вялікага праекта-эксперыменту ў сельскай гаспадарцы па стварэнні адзінай холдынгавай структуры.

— На Аршаншчыне вынікі ў сельскай гаспадарцы рэкордныя для вобласці дзякуючы тым рэсурсам, якія ўдалося прыцягнуць. Нядаўна абмяркоўвалі з Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай асваенне фінансаў па сацыяльных падпраграмах развіцця раёна, — адзначыў Дзмітрый Мікалаевіч. — Першы этап па стварэнні холдынгавых структур паказаў, што станоўчыя вынікі ўжо ёсць. Інтэгратары па-новаму выбудавалі кіраўніцкія патокі, вытворчыя схемы. Гэта спрацавала і дае вынік. Цяпер трэба ісці далей: укрупняць структуры, вызначаць мэтавыя напрамкі па асобных сегментах сельскагаспадарчай дзейнасці.

На цырымоніі адкрыцця спартакіяды прысутнічаў старшыня аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў.

— Мы рады вітаць вас на віцебскай зямлі. У нас прыгожая прырода, таму тут у летні час на спартыўных мерапрыемствах збіраюцца прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, арганізацый. Таксама гэтаму спрыяе створаная спартыўная база, — сказаў Мікалай Мікалаевіч. — Мы як гаспадары павінны даць вам магчымасць не толькі прадэманстраваць высокія вынікі, але і адпачыць, згуртавацца, каб вы маглі весці за сабой, як лакаматыў, усю прамысловасць і народную гаспадарку краіны.

Эканаміст — гэта той спецыяліст, ад якога залежыць паспяховасць прадпрыемстваў і арганізацый.

У ходзе спартакіяды былі разыграны ўзнагароды ў розных відах спорту, у тым ліку валейболе, міні-футболе, плаванні, лёгкай атлетыцы і перацягванні каната. У агульнакамандным заліку перамогу атрымала Віцебшчына, другое месца ў зборнай Міністэрства, бронза дасталася Гомельшчыне.

"Віцебскія весці".