У Віцебску прайшлі дыялогавыя пляцоўкі з моладдзю

В Витебске прошли диалоговые площадки с молодежью
Палітыка, эканоміка, міжнародная абстаноўка, «кадровая лесвіца», зніжкі на білеты БелЖД для членаў БРСМ. Сёння студэнты Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта пагутарылі з начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марынай Новіцкай, першым сакратаром Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандрам Лук'янавым, першым сакратаром абкама БРСМ Уладзімірам Бабічавым на дыялогавай пляцоўцы, якая прайшла ў рамках абласнога фестывалю «Моладзь за мір і стварэнне».

Для ўдзелу ў дыялогу сабраліся больш за сотню чалавек. Гэта студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ВНУ.

– Перапаўняе пачуццё гордасці знаходзіцца ў гэтай аўдыторыі, таму што, калі сустракаешся з моладдзю, будучымі медыцынскімі работнікамі разумееш, што сапраўды ад вас (і гэта не пустыя пафасныя словы) залежыць здароўе нашай нацыі, – сказала Марына Новіцкая. – Сёння мы гаворым, што Віцебшчына дынамічна развіваецца. Насельніцтва вобласці складае больш за 1 мільён 200 тысяч чалавек. Большасць, а гэта 850 тысяч людзей, пражывае ў гарадской мясцовасці. У нашых сельскіх рэгіёнах і малых гарадах мы назіраем адток насельніцтва, у тым ліку і моладзі. Для падтрымкі маладых людзей як у краіне, так і вобласці, створана шмат праграм. Асноўная задача – замацаваць маладых спецыялістаў у сябе ў рэгіёнах. Жыццё хуткацечнае і знаходзячыся ў вялікім дынамічна развіваецца горадзе мы разумеем, што так, ёсць стратэгія ў развіцці сацыяльнай сферы, ёсць больш месцаў для забавы, але прыязджаючы ў раёны трапляеш у атмасферу камфорту, калі дакранаешся да прыроды, бачыш запаволены ўтульны тэмп жыцця чалавека. Нездарма ў народзе кажуць «Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся», таму што тое месца, дзе мы нарадзіліся сапраўды прыцягвае кожнага з нас. Хочацца, каб падчас дыялогу задавалі пытанні, якія вас хвалююць. Закрытых тэм для абмеркавання няма.

Моладзевы лідар Беларусі прызнаўся, што заўсёды рады бываць на віцебскай зямлі, таму што тут шмат разнабаковых таленавітых рабят.

– Сёння Віцебск стаў унікальнай пляцоўкай святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей. Абласны фестываль «Моладзь за мір і стварэнне» сабраў больш за пяць тысяч чалавек, прычым не толькі з Віцебска і вобласці, але і з іншых куткоў нашай краіны, – адзначыў Аляксандр Лук'янаў. – У сценах аднаго з вядучых ВНУ, які рыхтуе спецыялістаў у сферы аховы здароўя – Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта праходзіць дыялогавая пляцоўка. Цяпер сапраўды важна весці прамы дыялог з моладдзю і атрымліваць зваротную сувязь. Ёсць шмат розных тэм, якія яе хвалююць. І сфера аховы здароўя ў тым ліку. Усе мы памятаем нядаўнюю нараду ў Кіраўніка дзяржавы, дзе жорстка падвергнулася крытыцы вертыкаль сферы аховы здароўя. І ў гэтым плане менавіта рабятам, маладым студэнтам, будучым урачам нашай краіны трэба разумець, як выбудоўваць сваю працу, каб сістэма аховы здароўя функцыянавала належным чынам. Акрамя гэтага важна абмеркаваць дзейнасць БРСМ. Карыстаючыся выпадкам віншую ўсіх дзяцей са святам. Упэўнены, што ў нашай краіне сфарміраваны тыя ўмовы, якія будуць спрыяць надзейнаму, бяспечнаму развіццю нашага падрастаючага пакалення.

Спікеры далі разгорнутыя адказы на агучаныя рабятамі пытанні.

Дарэчы, ад студэнтаў паступіла прапанова, каб укараніць праект «Кадровая лесвіца» (нагадаем, ініцыятарамі праекта, які ўяўляе сабой унікальную двухтыднёвую праграму, што не мае аналагаў ва ўніверсітэтах краіны, выступаюць РГА «Белая Русь», БРСМ) на базе ВДМУ.

"Віцебскія весці".