У Віцебску прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя Дню беларускай міліцыі
Ужо якое дзесяцігоддзе супрацоўнікі міліцыі выконваюць сваю галоўную задачу – забяспечваюць ахову парадку і бяспеку кожнага чалавека. Нават калі ў імя выратавання чыёй-небудзь жыцця даводзіцца плаціць уласнай. Подзвігі супрацоўнікаў, якія самай высокай цаной абаранілі правы і інтарэсы грамадзян, міліцыянеры ўшанавалі хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да мемарыяла. Такі пачатак урачыстай цырымоніі, якая прысвячаецца Дню міліцыі ў Віцебску - ужо традыцыя. Гаварыў пра памяць загінулых супрацоўнікаў і начальнік УУС Віктар Сянько. Ён адзначыў, што імёны кожнага з іх назаўжды ўпісаны ў гісторыю віцебскай міліцыі, а цяперашнія супрацоўнікі павінны быць годнымі прадаўжальнікамі справы служэння закону. І для гэтага робіцца нямала. Па яго словах, апошнім часам у рэгіёне не адбывалася нічога надзвычайнага, што магло б занепакоіць людзей, значыць міліцыя спраўляецца з ускладзенымі на яе задачамі.
Як вядома, у злачыннасці няма межаў, а таму перамагчы гэта зло можна толькі сумеснымі намаганнямі. Пра гэта на ўрачыстым пастраенні гаварыў начальнік УМВД па Смаленскай вобласці генерал-маёр паліцыі Міхаіл Скокаў. Ён падзякаваў віцебскіх калег за плённае супрацоўніцтва і выказаў упэўненасць у тым, што сувязі ведамстваў будуць толькі мацнець. Не шкадавалі падчас святочнага мерапрыемства добрых слоў у адрас найбольш адзначыўшыхся падчас службы міліцыянераў. Юбілейныя медалі і заахвочванні былі ўручаны многім супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Прысутнічалі на цырымоніі, прысвечанай Дню міліцыі, сваякі загінулых супрацоўнікаў. З імі падчас чаявання пагутарыў начальнік УУС, выслухаў іх просьбы і паабяцаў і надалей аказваць самую ўсебаковую падтрымку.
У другой палове дня святочныя мерапрыемствы перамясціліся на адну з галоўных сцэнічных пляцовак горада на Дзвіне – канцэртную залу «Віцебск». Тут супрацоўнікаў міліцыі і іх шматлікіх гасцей чакала яркае і маляўнічае прадстаўленне. Людзей у пагонах віншавалі лепшыя творчыя калектывы абласнога цэнтра і вядомыя беларускія артысты.