У Віцебску прайшло ўрачыстае закрыццё мотасезона-2024, прымеркаванае да Дня народнага адзінства

В Витебске прошло торжественное закрытие мотосезона-2024, приуроченное ко Дню народного единства
На яго з'ехаліся байкеры з Віцебска, Полацка, Наваполацка і іншых гарадоў Беларусі.

Закрыццё мотасезона-2024 сабрала мноства гледачоў і аматараў матацыклаў каля Летняга амфітэатра. Там была прадстаўлена выстава мотатэхнікі, праходзіла выступленне кавер-гуртаў, барабаннае шоу, а таксама на пляцоўцы былі арганізаваны фуд-корты.
У фінале мерапрыемства матацыклы выстраіліся ў лічбу 17 у гонар Дня народнага адзінства.
Карэспандэнт “ВВ” пацікавілася ў арганізатараў і ўдзельнікаў мерапрыемства, як яно прайшло і чым запомнілася.

Ілья Мальцаў, другі сакратар Віцебскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ»:

- Закрыццё мотасезона-2024 сабрала не толькі аматараў мотаспорту, але і сапраўдных прафесіяналаў. У рамках мерапрыемства быў арганізаваны мотапрабег. Зыходным пунктам для яго стаў аўтлет "Марка", а заключным – Летні амфітэатр. Асаблівасцю мерапрыемства сёлета стала правядзенне акцыі, падчас якой матацыклы выстраіліся ў лічбу 17, што сімвалізуе Дзень народнага адзінства. Закрыццё мотасезона-2024 атрымалася маштабным і вельмі цікавым.

Крысціна Кленье:

- Закрыццё мотасезона-2024 – гэта вельмі маштабнае і ўражлівае мерапрыемства. На ім прысутнічалі аматары мотаспорту з розных гарадоў Беларусі. На мерапрыемстве было прадстаўлена шмат разнастайнай цікавай тэхнікі, гледзячы на якую адразу разумееш, што людзі ўкладваюць душу ў сваю справу. Я думаю, што Закрыццё мотасезона-2024 невыпадкова прымеркавана да Дня народнага адзінства, бо гэты спорт аб'ядноўвае людзей.

Кляцкова Вікторыя:

- Закрыццё мотасезона-2024 адлюстравала сутнасць мотаспорту, якая заключаецца ў атрыманні самых разнастайных эмоцый. Сёлета мерапрыемства прымеркавана да Дня народнага адзінства, таму набыло вялікі ахоп. Я думаю, што такім чынам гэтае свята запомніцца надоўга і хачу параіць усім наведваць падобныя мерапрыемствы, бо яны аб'ядноўваюць.

Кацярына Шаблінская:

- Адкрыццё і закрыццё мотасезона — вельмі значныя падзеі для мотакультуры. На іх традыцыйна прыязджаюць байкеры незалежна ад класа мотатэхнікі. Вядома, абласное мерапрыемства — гэта заўсёды маштабна. Мотакалона ў 4 рады выклікае асаблівае захапленне. Выглядае эфектна і магутна, але пры гэтым насамрэч даволі экстрэмальна, бо ты залежыш ад «суседа» па радзе і яго навыкаў. Мне таксама спадабалася праграма ля Летняга амфітэатра. Выступленне станцера ўзроўню Уладзіміра Пятрова — гэта насамрэч крута, бо не кожны здольны на такое. Не менш відовішчным аказалася выступленне хлопцаў па мотаджымхане. Безумоўна, калі мерапрыемства адбываецца ў самым цэнтры горада, то гэтая падзея набывае асаблівую запамінальную атмасферу.

Караліна Велічка, Крысціна Ефімава, фота аўтараў.