У Віцебску прайшло пасяджэнне абласнога аператыўнага штаба па каардынацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў
На пасяджэнні абласнога аператыўнага штаба, які каардынуе і кантралюе дзейнасць студэнцкіх атрадаў, намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Церанцьеў паставіў задачу перад органамі ўлады і суб'ектамі гаспадарання актывізаваць работу па павышэнні эфектыўнасці студэнцкіх атрадаў.
У рабоце абласнога аператыўнага штаба па каардынацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў прынялі ўдзел кіраўнікі арганізацый і органаў дзяржаўнай улады і кіравання, КУП ”Віцебскмеліяводгас“ і ”Віцебскаблдарбуд“, прадстаўнікі лесагаспадарчага аб'яднання, будаўнічых арганізацый.
- Да 28 красавіка заяўкі на працу студатрадаў з боку арганізацый павінны быць ужо сфарміраваны, - падкрэсліў Уладзімір Уладзіміравіч. - Работы студэнцкіх атрадаў будуць праходзіць на будаўнічых і рэканструяваных аб'ектах у рамках падрыхтоўкі рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі ”Дажынкі-2014“, малочнатаварных фермах сельскагаспадарчых арганізацый Віцебшчыны, аб'ектах жыллёва-камунальнай і лясной гаспадаркі, гандлю і будаўніцтва.
Каардынатары штаба будуць пастаянна аналізаваць стан рынку працы, складаць прагноз попыту і прапановы на працоўную сілу. Актывізуюць сваю работу і сродкі масавай інфармацыі па інфармаванні ў пытаннях арганізацыі занятасці навучэнскай і студэнцкай моладзі.