У Віцебску прайшло пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы фестывалю «Славянскі базар-2019»
Члены аргкамітэта разгледзелі актуальныя пытанні падрыхтоўкі да форуму мастацтваў, яго культурную праграму, праверылі гатоўнасць аб'ектаў інфраструктуры да фестывалю, агледзелі Летні амфітэатр, грымёркі артыстаў, кафэ, пабывалі ў Духоўскім круглику, на Алеі лаўрэатаў спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення» — Плошчы зорак.
Тут у дзень старту XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» 11 ліпеня, як паведаміла першая намесніца міністра культуры Наталля Карчэўская, яркай падзеяй стане цырымонія адкрыцця памятнай зоркі. У 2019 годзе высокай узнагароды ўдастоена народная артыстка Украіны Таісія Павалій. Удзельнікамі цырымоніі стануць гледачы, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, сродкаў масавай інфармацыі. Адзін з самых выдатных прадстаўнікоў віцебскай школы акварэлі Фелікс Гумен напіша этюд на тэму «Кветкі Віцебска» і паднесе Таісіі Павалій.
Фота Алега Клімовіча, "Віцьбічы".