У Віцебску праводзіцца бясплатная вакцынацыя хатніх жывёл
8 мая 2015 года з 10.00 да 12.00 па адрасе вул. Савецкая, 9 будзе праводзіцца бясплатная вакцынацыя хатніх жывёл (сабак і кошак) супраць шаленства. Вакцына вытворчасці РБ.
Маецца платная вакцына (вытворчасці Галандыя) коштам 41 700 руб.
Уладальнікі жывёл, якія не прышчапілі сваіх жывёл, будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Тэл. +375 212 36-57-10, +375 212 36-93-63.
Партал gorodvitebsk.by