У Віцебскай вобласці праводзіцца конкурс патрыятычных фотаздымкаў «Беларусь памятае»
Віцебская абласная арганізацыя БРСМ запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у рэспубліканскім інтэрнэт-конкурсе патрыятычных фотаздымкаў «Беларусь памятае».
Саюз моладзі прапануе ў тэрмін да 22 чэрвеня 2019 года накіраваць на электронны адрас fotokonkurs.brsm@gmail.ru фотаздымкі з паметкай «Беларусь памятае». На іх могуць быць адлюстраваны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ордэны і медалі, помнікі і абеліскі, дзеці з роднымі – удзельнікамі вайны, а таксама эпізоды мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у гарадскіх і раённых камітэтах БРСМ.