У Віцебску праводзіцца месячнік па навучанні насельніцтва правілам пажарнай бяспекі

В Витебске проводится месячник по обучению населения правилам пожарной безопасности

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх з 01 па 31 кастрычніка 2013 года ў горадзе Віцебску праводзіцца месячнік па навучанні насельніцтва правілам пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці. Ён уключае цэлы комплекс мерапрыемстваў па актывізацыі прафілактычнай працы, накіраванай на забеспячэнне проціпажарнага стану аб'ектаў, тэрыторый і жыллёвага фонду.

Асноўная ўвага накіравана на правядзенне прафілактычнай працы і абследаванне домаўладанняў адзінокіх пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных сем'яў і так званай групы рызыкі, у якую ўваходзяць неспрыяльныя сем'і, грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, а таксама сем'і, у якіх дзеці выхоўваюцца ў неналежных умовах. На працягу месяца сіламі асабовага складу Віцебскага ГРАС, аглядных камісій, участковых інспектараў міліцыі, работнікаў аддзелаў сацабеспечання, пазаштатных пажарных фарміраванняў праводзяцца штодзённыя праверкі жыллёвага фонду з правядзеннем пажарна-тэхнічных абследаванняў жылых дамоў дадзенай катэгорыі грамадзян.

Таксама асноўным напрамкам месячніка з'яўляецца правядзенне заняткаў па навучанні правілам ПБ на прадпрыемствах. У школьных і дашкольных установах з работнікамі ўстаноў і вучнямі, а таксама на бацькоўскіх сходах праводзяцца гутаркі, накіраваныя на бяспеку жыццядзейнасці.

Віцебскі ГРАС