У Віцебску праходзіць дыялогавая пляцоўка з маладымі спецыялістамі-медыкамі Віцебскай вобласці
Якія пытанні хвалююць маладых спецыялістаў-медыкаў, як іх сустрэлі на першых працоўных месцах, як праводзяць культурны вольны час? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваюць на сустрэчы з маладымі спецыялістамі ўстаноў аховы здароўя Віцебскай вобласці.
– Сёння важна, каб маладыя спецыялісты не страцілі матывацыю і не сышлі з прафесіі. Таму мы павінны ведаць, чым жыве моладзь, з якімі праблемамі сутыкаецца, і што трэба зрабіць для стварэння максімальна камфортных умоў у працы маладых медыкаў паўночнага рэгіёну, – адзначыў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч. – Упэўнены, што несур'ёзных або невырашальных пытанняў няма. Тут шмат залежыць ад мясцовых органаў улады, кіраўнікоў райвыканкамаў, устаноў аховы здароўя.
Сёлета ва ўстановы аховы здароўя Віцебшчыны прыбыло 223 урача-інтэрна, 159 урачоў і 341 сярэдні медработник.