У Віцебску праходзіць фотавыстава "Беларусь без сірот"
З 25 па 30 мая 2015 года ў горадзе Віцебску на Плошчы Перамогі зноў пройдзе фотавыстава пад назвай "Беларусь без сірот", прысвечаная дзецям-выхаванцам Дзіцячага дома горада Віцебска. Час працы з 11.00 да 18.00.
Арганізатары выставы мараць аб тым, каб праз усынаўленне, апеку і прыёмныя сем'і закрыліся ўсе дзіцячыя дамы і інтэрнаты Беларусі! Усё вялікае пачынаецца з малога! Наведайце выставу «Беларусь без сірот» і запрасіце на яе сваіх сваякоў і сяброў!