У Віцебску праходзіць Тыдзень памяці Пятра Машэрава

В Витебске проходит Неделя памяти Петра Машерова
Шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння Пятра Міронавіча Машэрава, праходзяць у гэтыя дні ва ўсіх рэгіёнах вобласці. 13 лютага а 11.00 пройдзе ўскладанне кветак да яго бюста па вуліцы Замкавай у Віцебску.

Шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння Пятра Міронавіча Машэрава, праходзяць у гэтыя дні ва ўсіх рэгіёнах вобласці.

13 лютага а 11.00 пройдзе ўскладанне кветак да яго бюста па вуліцы Замкавай у Віцебску. Тут стартуе зорная эстафета памяці, увечары святочныя мерапрыемствы працягнуцца ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце, які носіць імя Пятра Машэрава з 1998 года. У сценах гэтай навучальнай установы Машэраў у далёкія 1935-1939 гады атрымаў вышэйшую адукацыю. Цяпер ВНУ беражліва захоўвае памяць аб сваім выпускніку. Праграма вечара, падрыхтаваная цяперашнімі студэнтамі ВДУ сумесна з выкладчыкамі, уключае відэарад аб жыцці Машэрава, творчыя выступленні. Сваімі ўспамінамі з моладдзю падзеляцца ветэраны і запрошаныя сваякі Машэрава.

Мерапрыемствы, прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння Пятра Машэрава, будуць праводзіцца ў вобласці на працягу ўсяго лютага.