У Віцебску маляванню вучаць нават дарослых

В Витебске рисованию учат даже взрослых

У верасні ў Віцебску пачынае працу студыя малявання для дарослых "Чысты колер". Яна будзе дзейнічаць пры Цэнтры сучаснага мастацтва.

Тут прымаюць усіх ахвотных – нават тых, хто, як яму здаецца, зусім не ўмее маляваць.

Заняткі будуць праходзіць адзін раз на тыдзень – па серадах а 17.30 на пр. Белабародава, 5 (выставачны зал Цэнтра сучаснага мастацтва, у раёне гандлёвага цэнтра "Беларусь"). Кіраўнік студыі – настаўнік выяўленчага мастацтва, магістр мастацтваў Марына Карман.

Таццяна Мацвеева

Фота: Таццяна Мацвеева