У Віцебску з 15 чэрвеня пачнуць рабіць платныя экспрэс-тэсты на антыцелы да COVID-19
У Віцебскім абласным дыягнастычным цэнтры з 15 чэрвеня пачнуць выконваць платныя экспрэс-тэсты па вызначэнні антыцелаў да COVID-19. Такая інфармацыя размешчана на сайце ўстановы.
Даследаванне будуць праводзіць з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 15.00. Запісацца можна па тэлефонах 8 (0212) 42-55-54 або 8 (0212) 42-63-69, а таксама на сайце цэнтра. Пры здачы крыві і атрыманні вынікаў тэстаў (у другой палове гэтага ж дня) трэба мець пашпарт.
Кошт экспрэс-тэсту для грамадзян Беларусі складзе Br21,80, для замежнікаў - Br37,80.