У Віцебску з цэнтралізаванага тэсціравання за карыстанне шпаргалкамі выдалілі двух абітурыентаў
Завершаны першы этап уступнай кампаніі — правядзенне цэнтралізаванага тэсціравання. У бягучым годзе ў ім прынялі ўдзел 28,5 тысячы абітурыентаў, што на 1,3 тысячы чалавек больш у параўнанні з мінулым годам. Кантроль за ходам правядзення тэсціравання ажыццяўляла абласная камісія на чале са старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Вадзімам Заранкіным.
За парушэнне парадку правядзення тэсціравання былі выдалены два чалавекі — за карыстанне шпаргалкамі (у мінулым годзе два чалавекі былі выдалены за пранос у аўдыторыю мабільных тэлефонаў). З вынікамі здачы ЦТ можна азнаёміцца на сайце www.rikz.unibel.by.
Цяпер пачынаецца другі этап уступнай кампаніі — прыём дакументаў, здача ўступных экзаменаў. Па ўсіх спрэчных пытаннях грамадзяне могуць звяртацца па тэлефонах: у Віцебску — (8-0212) 42-61-93, 42-61-82; у Полацку — (8-0214) 42-87-02; у Оршы — (8-0216) 21-09-22.
Па матэрыялах Дзяржкантролю падрыхтавала Алена БАШУН, "Віцьбічы"