У Віцебску з удзелам сакратара ЦВК Алены Дмухайла прайшоў семінар абласной выбарчай камісіі
Мерапрыемства прайшло ў рэжыме відэаканферэнцсувязі: захаванне мер прафілактыкі ва ўмовах няпростай эпідэміялагічнай абстаноўкі з'яўляецца істотнай асаблівасцю электаральнай кампаніі 2020 года, памятаць пра іх трэба на ўсіх этапах яе правядзення.
У семінары ўдзельнічалі старшыні, намеснікі і сакратары тэрытарыяльных камісій, а таксама прадстаўнікі мясцовых органаў улады, якія ўдзельнічаюць у розных арганізацыйных мерапрыемствах па правядзенні выбараў. Як адзначыла Алена Дзмухайла, цяперашняя кампанія не будзе адрознівацца ад папярэдняй, паколькі выбарчае заканадаўства засталося нязменным, а такія мерапрыемствы, як гэты семінар, патрэбныя для тлумачэння, рэкамендацый па розных практычных аспектах арганізацыі працы выбарчых камісій, якія ЦВК дае ў межах сваіх паўнамоцтваў.
У прыватнасці, асаблівы акцэнт сакратар ЦВК зрабіла на ўчастковых камісіях, якія па магчымасці павінны быць размешчаны ў больш прасторных памяшканнях (для захавання наведвальнікамі сацыяльнай дыстанцыі), пераважна на першых паверхах будынкаў (па правілах безбар'ернага асяроддзя). Таксама патрабуе павышанай увагі камісій працэдура ўдакладнення спісаў выбаршчыкаў, правесці яе трэба максімальна якасна.