У Віцебску сабака-павадыр уцягнула гаспадара ў абрыў
22 чэрвеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Віцебскія ратавальнікі дапамаглі выбрацца з абрыву ля ракі Заходняя Дзвіна слепаму мужчыну і яго сабаку-павадыру, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.
Паведамленне паступіла ад выпадковых мінакоў, якія сталі сведкамі інцыдэнту. 42-гадовы мужчына шпацыраваў уздоўж берага ракі з сабакам. Нечакана сабака рвануў у бок і ўцягнуў за сабой гаспадара да Заходняй Дзвіны. Працягнуўшы мужчыну каля 15 м па яры праз пустазелле, ратвейлер застыў літаральна на краі абрыву.
Калі прыбылі ратавальнікі, паранены сабака цяжка дыхаў і балюча рэагаваў на дотыкі. Мужчына не пацярпеў і заставаўся са сваім гадаванцам аж да прыбыцця дапамогі. Пазней ён растлумачыў, што ўжо неаднаразова звяртаўся ў ветэрынарную лячэбніцу з нагоды стану здароўя свайго 8-гадовага сабакі. -0-