У Віцебску адбудзецца адзіны канцэрт фламенка ў выкананні тэатра «PAYA’S»

В Витебске состоится единственный концерт фламенко в исполнении театра «PAYA’S»

У жыхароў Віцебска з'явілася цудоўная магчымасць пазнаёміцца з такім яркім напрамкам іспанскай народнай культуры, як фламенка. 20 кастрычніка 2013 года ў 18.00 у канцэртнай зале «Віцебск» адбудзецца адзіны канцэрт фламенка ў выкананні тэатра «PAYA’S» (Іспанія).

Фламенка

– гэта мастацтва, якое паходзіць з іспанскай вобласці Андалусіі і аб'ядноўвае ў сабе інструментальную музыку (токе), спевы (кантэ) і танец (байле). Яго вытокі звязаны з маўрытанскай культурай і старажытнымі цыганскімі традыцыямі. На сённяшні дзень фламенка мае больш за 50 разнавіднасцей і карыстаецца сусветнай папулярнасцю, што зусім недзіўна: прадстаўленні гэтага жанру літаральна гараць запалам і ўражваюць сваёй прыгажосцю.

У гэтым танцы ўся іспанская душа. Тэмперамент. Гордасць. Прыгажосць. Агонь. Такі свята для вачэй і вушэй вязуць у Віцебск артысты іспанскага тэатра «PAYA’S». На сцэне будзе прадстаўлена праграма «З ВЫТОКАЎ ФЛАМЕНКА», у якой сабраны лепшыя ўзоры жанру. Згодна з традыцыяй усе нумары артысты выканаюць у суправаджэнні жывой музыкі (гітара, кастаньеты). Дапоўняць іспанскі антураж яркія самабытныя касцюмы танцораў.

Фламенка мае імпрэвізацыйны характар і складаны рытм, таму кожнае выступленне майстроў гэтага жанру становіцца па-свойму ўнікальным. І віцебская пастаноўка – не выключэнне.

Заказ білетаў: 42-65-91, 36-30-40.

Аддзел рэкламы ДУ «Цэнтр культуры «Віцебск»

37-22-92