У Віцебску адбылася першая арганізацыйная сесія Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў

29 сакавіка 2014 года адбылася першая арганізацыйная сесія Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 27 склікання, на якой з ліку дэпутатаў абраны старшыня і яго намеснік, утвораны рабочыя органы Савета дэпутатаў.

Старшынёй Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў абраны Ацясаў Аляксандр Ягоравіч, дэпутат ад Гарадоцкай выбарчай акругі № 9, намеснікам старшыні на грамадскіх пачатках – Хрыстафораў Аляксандр Мікалаевіч, дэпутат ад Дубровенскай выбарчай акругі № 11.

Утвораны 5 пастаянных камісій абласнога Савета дэпутатаў, абраны іх склад і старшыні:

  • камісія па пытаннях мясцовага самакіравання і рэгламенту – старшыня – Ванкевіч Уладзімір Анатольевіч, дэпутат ад Чашніцкай выбарчай акругі № 36;
  • камісія па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі – старшыня – Жаланава Галіна Пятроўна, дэпутат ад Россонскай выбарчай акругі № 31;
  • камісія па пытаннях бюджэту і эканамічнага развіцця – старшыня – Мурашка Георгій Георгіевіч, дэпутат ад Талачынскай выбарчай акругі № 33;
  • камісія па пытаннях аграпрамысловага комплексу і экалогіі – старшыня – Славецкі Віктар Браніслававіч, дэпутат ад Браслаўскай выбарчай акругі № 2;
  • камісія па пытаннях прамысловасці, транспарту, развіцця будаўнічага комплексу, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі – старшыня – Харытонаў Павел Іванавіч, дэпутат ад Навалукомльскай выбарчай акругі № 37.

Створаны прэзідыум Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў у складзе:

Ацясаў Аляксандр Ягоравіч – старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў;

Хрыстафораў Аляксандр Мікалаевіч – намеснік старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў;

Ванкевіч Уладзімір Анатольевіч – старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях мясцовага самакіравання і рэгламенту;

Жданова Галіна Пятроўна – старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі;

Мурашка Георгій Георгіевіч – старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях бюджэту і эканамічнага развіцця;

Славецкі Віктар Браніслававіч – старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях аграпрамысловага комплексу і экалогіі;

Харытонаў Павел Іванавіч – старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях прамысловасці, транспарту, развіцця будаўнічага комплексу, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі;

Падаляк Алена Міхайлаўна – дэпутат ад Чапаеўскай выбарчай акругі № 51;

Бохан Аляксандр Іванавіч – дэпутат ад Паўднёвай выбарчай акругі № 58;

Вінакураў Руслан Васільевіч – дэпутат ад Шумілінскай выбарчай акругі № 39;

Ісачанка Ігар Уладзіміравіч – дэпутат ад Школьнай выбарчай акругі № 59.