Узнагароджаны ляўрэаты «Чалавек года Віцебшчыны-2020»
Стала добрай традыцыяй у лютым ушаноўваць годных людзей з розных сфер народнай гаспадаркі Віцебскай вобласці, хто па выніках мінулага года дабіўся найлепшых вынікаў. Ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны» прысвойваецца ў вобласці з 2009 года, каб заахвоціць людзей за заслугі. 19 лютага спіс узнагароджаных папоўніўся яшчэ 50 лепшымі працаўнікамі.
За імі будучыня
Лепшыя прадстаўнікі рэгіёну атрымалі дыпломы лаўрэатаў, нагрудны знак «Чалавек года Віцебшчыны» і грашовую прэмію. Акрамя таго, білборды з іх фотаздымкамі на працягу года будуць упрыгожваць населеныя пункты вобласці.
– Мы ўшаноўваем сёння лепшых нашых сучаснікаў. Тых, хто будуе дамы і заводы, вырошчвае ўраджай і вырабляе прадукцыю, лечыць і вучыць, беражэ і абараняе. За званнем «Чалавек года Віцебшчыны» не сённяшні трыумф, а аўтарытэт, які напрацоўваўся гадамі. У ім адлюстраваўся прафесіяналізм, упартасць, прагрэсіўныя падыходы, вопыт. Ваша добрасумленная праца, мэтанакіраванасць умацоўваюць імідж Віцебскай вобласці, – падкрэсліў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, звяртаючыся да лаўрэатаў.
Прамысловасць, сельская гаспадарка, культура, адукацыя, навука, ахова здароўя, бізнес, будаўніцтва, жыллёва-камунальная гаспадарка, грамадская дзейнасць, абарона Айчыны – ва ўсіх галінах працуюць людзі, чый працоўны шлях служыць прыкладам для іншых. Штогод лепшыя прадстаўнікі ўсіх сфер дзейнасці вызначаюцца па выніках працы на працягу года.
Мікалай Мікалаевіч адзначыў, што 2020-ы быў няпростым годам, але разам з тым узбагаціў бесцанным вопытам, запомніўся значнымі і выніковымі справамі.
Адукацыя – лепшая ў краіне
Сёння немагчыма ўявіць фарміраванне асобы, раскрыццё яе патэнцыялу без адукацыі. Другі год запар галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама становіцца лепшым профільным структурным падраздзяленнем у краіне. У ліку тых, каму прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны – 2020» – настаўніца матэматыкі СШ №31 г. Віцебска ім. В.З. Харужай Наталля Шчаглова, уладальніца тытула «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь –020». За больш чым 15 гадоў педагагічнай дзейнасці яна падрыхтавала 36 пераможцаў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд. У мінулым навучальным годзе яе вучаніца Ксенія Шастакова атрымала тры сярэбраныя і адзін бронзавы медаль на прэстыжных міжнародных матэматычных спаборніцтвах.
Мабілізаваліся і атрымалі вынік

– Мы супрацьстаялі пандэміі, не спыняючы вытворчасць, – адзначыў Мікалай Шарснёў. – Калектывы арганізацый і прадпрыемстваў працавалі ў рэжыме найвышэйшай мабілізацыі. Характэрна, што ў такіх умовах прадпрыемствы пісьменна скарэкціравалі падыходы да арганізацыі тэхналагічных працэсаў, што прывяло да лепшых вынікаў.
Так, ААТ «Віцязь» на чале з Генадзем Азаравым у 1,8 раза павялічыла вытворчасць сучаснай бытавой тэхнікі і медыцынскага абсталявання і ў 2,2 раза экспарт ва Украіну, Расію і краіны Еўрасаюза. Гэта адно з першых прадпрыемстваў рэспублікі, на якім створана вытворчасць электразарадных станцый для электрамабіляў.
Пад кіраўніцтвам Юрыя Іванова Віцебскае прадпрыемства «Святло» ўкараніла 100 найменняў новых вырабаў. Каля 70% прадукцыі пастаўляецца на экспарт. Станоўчае сальда знешняга гандлю склала больш за 2 млн. долараў ЗША.
З удзелам галоўнага канструктара завода «Чырвоны баец» Юрыя Восіпава выраблены ўнікальны ўніверсальны станок асабліва высокай дакладнасці з лікавым праграмным кіраваннем, аналагаў якому няма ў рэспубліцы.

АПК у прыярытэце
– У прыярытэце – развіццё аграпрамысловага комплексу, на долю якога прыпадае пятая частка валавога рэгіянальнага прадукту. У АПК працуе амаль 20% усіх працаўнікоў у рэальным сектары эканомікі. Працакожнага з іх фарміруе агульны вынік, – нагадаў Мікалай Мікалаевіч.
У 2020 годзе ў вобласці павялічана вытворчасць збожжавых і зернебабовых культур, малака, удвая ўзрасла валавая вытворчасць кукурузы на зерне, атрымана самая высокая ў рэспубліцы ўраджайнасць бульбы і агародніны з адкрытага грунту.
Трактарыст-машыніст прадпрыемства «Борздаўка-АГРА» Аршанскага раёна Уладзімір Палячынскі на камбайне «Лексіён 770» намалаціў каля 3,4 тыс. т збожжавых, 919 тон насення рапсу, больш за 4,5 тыс. т збожжа кукурузы. Агульны намалот склаў 8868 тон.
Жывёлавод прадпрыемства «Пражэктар-агра» Лепельскага раёна Таццяна Пшонка абслугоўвае 93 галовы моладзі буйной рагатай жывёлы ва ўзросце да 6 месяцаў. Сярэднясутачны прырост за мінулы год склаў 948 грамаў на 1 галаву, валавы прырост – 25 тон, захаванасць моладзі – 99%.

Дзякуючы плённай працы галоўнага ветэрынарнага ўрача ААТ «Новыя Гараны» Полацкага раёна Леаніда Мурашко атрымана прыплод 94 цяляты на 100 кароў. Леанід Аляксандравіч сціпла адзначыў, што гэта не яго асабістая заслуга: толькі разам можна дамагчыся высокіх вынікаў.
– Віцебшчына імкнецца стварыць максімальна прывабныя ўмовы для працы ў аграрным сектары, павысіць прэстыж галіны, пераламіць сітуацыю з кадравым дэфіцытам. У вобласці вырашыліся на беспрэцэдэнтны крок. Пачынаючы з наступнага месяца, маладым спецыялістам са сферы жывёлагадоўлі штомесяц будзе налічвацца 1000 рублёў да заработнай платы, каб затрымаць іх на вёсцы, каб яны пусцілі тут свае карані, – сказаў кіраўнік вобласці.
Справіліся годна
Асаблівая ўвага ў мінулым годзе была прыкавана да медыцыны. За высокую арганізацыю дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19 у спісе лаўрэатаў некалькі медыцынскіх работнікаў.
Інфекцыйная бальніца была першай перапрафілявана для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй. У стацыянары пралечана звыш 2700 пацыентаў з COVID–19, у тым ліку 245 пацыентаў з цяжкай дыхальнай недастатковасцю. За высокую арганізацыю дапамогі званне лаўрэата «Чалавек года Віцебшчыны» прысвоена намесніку галоўнага ўрача Віцебскай абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы Ірыне Раманенкавай.

Урач-пульманолаг Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Аксана Фядорчук у сакавіку 2020-га адна з першых адправілася лячыць хворых з каранавіруснай інфекцыяй. Асабіста правяла ва ўстановах аховы здароўя вобласці 365 кансультацый пацыентам з інфекцыяй СOVID-19 у перапрафіляваных аддзяленнях.
Інна Будрыцкая, урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг Віцебскага абласнога радзільнага дома ўкараніла высокатэхналагічныя метады для выхаджвання неданошаных нованароджаных дзяцей з нізкай масай цела, дзякуючы чаму дасягнута іх 100% выжывальнасць. Гэта ўстанова адзіная ў вобласці аказвала медыцынскую дапамогу родам з каранавіруснай інфекцыяй.
Гісторыю ствараюць асобы

Упершыню за ўсю гісторыю «Славянскага базару» прадстаўнік ад Віцебскай вобласці Ангеліна Ламака ў 2020-м стала пераможцам нацыянальнага адборачнага тура і заваявала Гран-пры Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск». Акрамя таго, за высокі выканальніцкі ўзровень на фестывалі яна ўзнагароджана спецыяльным прызам Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі. Таксама Ангеліна стала стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі 2020 года.
– Гісторыя народа становіцца прадметам законнай гордасці, калі ў дзяржаве ёсць знакавыя асобы. Асобы, якія ствараюць эканоміку рэгіёну, якія забяспечваюць бяспеку, стабільнасць, мір, якія развіваюцьчалавечы капітал, захоўваюць духоўныя каштоўнасці. І гэта асабліва важна ў такія крызісныя часы, якія мы перажылі летась. Віцебшчына годна перажыла гэты няпросты час, – заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Уладзімір Андрэйчанка.
Ён нагадаў, што вобласць першай прыняла ўдар пандэміі і на яе прыкладзе вучыліся іншыя рэгіёны. Няпроста было і настаўнікам, якім давялося карэктаваць свае праграмы, пераходзіць на новыя формы навучання. Прамыслоўцы выстаялі, нягледзячы на заклікі да забастовак, стачак, не выходзіць на працу, каб падарваць эканоміку.
– І ўсё гэта ў першую чаргу дзякуючы тым, хто сёння ўдастоены звання «Чалавек года Віцебшчыны». Трэба раўняцца на гэтых людзей, таму што за імі будучыня нашай краіны, – перакананы Уладзімір Паўлавіч.