У Віцебску адбылося пасяджэнне, на якім абмяркоўваліся пытанні забеспячэння памежнай бяспекі
У ім узялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых суб'ектаў, якія забяспечваюць надзейную абарону межаў, а таксама Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк і старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Леанід Мальцаў.
Адкрываючы нараду, старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец заўважыў, што на сённяшні дзень у нас існуе дастаткова эфектыўная сістэма, якая забяспечвае пагранічную бяспеку.
Стварылася эфектыўнае ўзаемадзеянне мясцовай выканаўчай улады, пагранічнага камітэта, камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў, падраздзяленні Смаргонскай пагранічнай групы і Полацкага пагранічнага атрада, якія дыслакуюцца на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Сведчаннем таму з'яўляецца той факт, што зусім нядаўна Галоўнакамандуючым Ваеннымі Сіламі Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу аб раптоўнай праверцы гатоўнасці Узброеных Сіл, тэрытарыяльнай абароны. Вучэнні праходзілі на тэрыторыі Мёрскага раёна, падчас якіх было паказана эфектыўнае ўзаемадзеянне ўсіх удзельнікаў. Добрая падрыхтоўка ў любы момант дазволіць забяспечыць не толькі ўсе самыя неабходныя ўмовы абароны мяжы, стратэгічна важных аб'ектаў, але і спыніць дзеянні бандфармаванняў, правакацыі любых экстрэмісцкіх груповак.
З дакладам на нарадзе выступіў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў. Ён адзначыў, што такія нарады ўжо прайшлі ў Гомельскай, Брэсцкай, Гродзенскай абласцях, і таму іх не трэба разглядаць як надзвычайныя ў сувязі з падзеямі ва Украіне. Леанід Мальцаў адзначыў, што размова ідзе аб праблемах і недахопах, якія існуюць у штодзённай працы па ахове дзяржаўнай мяжы. Нельга разумець мяжу проста як раздзяляльную стужку. Гэта прыгранічная зона, у якой павінны выконвацца пэўны рэжым, элементарнае заканадаўства, што створыць невыносныя ўмовы для кантрабандыстаў. А стан спраў пагранічнай бяспекі ў кожнай асобнай вобласці рэспублікі з'яўляецца складовай часткай нацыянальнай бяспекі.
Наталля Драздова, "Віцьбічы"