У Віцебску стартаваў аўтапрабег патрыятычных сіл рэгіёну, прысвечаны Году гістарычнай памяці

Аўтапрабег пачаўся з пастраення аўтакалон на вул. Калініна ў Віцебску і ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу на плошчы Перамогі.
– Мы аддаём даніну павагі воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, – адзначыў старшыня Віцебскай абласной арганізацыі «БСВА» Валяр'ян Мацкевіч.



Активісты грамадскіх арганізацый «Белая Русь», «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», «Беларускі саюз афіцэраў», «Патрыёты Беларусі», «Ветэраны дэсантных войскаў і сіл спецыяльных аперацый», «Выратавальнік», ДТСААФ, ЛДП Беларусі, моладзевае ГА «ВПК «Пошук» адправіліся па мясцінах баёў аперацыі «Баграціён», воінскіх пахаванняў у Віцебску – Шапурах – Капцях – Бабінавічах – Арэхаўску – Рыленках.
Аперацыя «Баграціён», якая працягвалася пяць тыдняў, з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 года ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны, прывяла да разгрому нямецкай групы армій «Цэнтр» і вызвалення БССР. Адна з найбуйнейшых аперацый чалавецтва аперацыя названа ў гонар рускага палкаводца Пятра Баграціёна, які атрымаў вядомасць у ходзе Айчыннай вайны 1812 года.




















