У Віцебску стартаваў фестываль «Навагоднія фантазіі»

Увесь гэты тыдзень у Канцэртнай зале «Віцебск» абласнога цэнтра праходзяць мерапрыемствы фестывалю «Навагоднія фантазіі».

Апроч універсальнай выставы-кірмашу тавараў беларускага легпрама для пакупнікоў, насычанай дзелавой праграмай для бізнес-колаў арганізатары падрыхтавалі і яркую перадсвяточную праграму для ўсіх гасцей.

Наведвальнікі могуць у гэтыя дні яшчэ раз пераканацца, што Віцебск нездарма славіцца сваёй мастацкай школай. Да мастацтва і творчасці дзеці прыоб'ючаюцца з ранняга ўзросту, пра што сведчыць выстава малюнкаў выхаванцаў мастацкай школы №1. На работы юных мастакоў можна не толькі любавацца, але і купіць спадабаную. Таксама можна набыць сувеніры, вырабленыя выхаванцамі Наваполацкага і Віцебскага гарадскога сацыяльна-педагагічных цэнтраў. Усе выручаныя сродкі пойдуць на ўмацаванне матэрыяльнай базы гэтых устаноў.

Цырымонія ўзнагароджання дыпломамі ўдзельнікаў выставы дзіцячых малюнкаў «Чароўны свет прыгажосці» адбудзецца заўтра пасля іншага не менш яркага і ва ўсіх сэнсах казачнага дзеяння.

У КЗ «Віцебск» у гэты дзень збяруцца Дзеды Марозы і Снягуркі на агляд-конкурс «Ёлка ФЭСТ-2013». Як патлумачылі арганізатары фестывалю, сёлета рэспубліканскі агляд не праводзіцца, але ў Віцебску гэту традыцыю вырашылі захаваць. Таму з усёй вобласці на конкурс прыедуць 10 лепшых пар галоўных навагодніх персанажаў. Яны прадставяць свае гульнёвыя тэатралізаваныя праграмы на суд кампетэнтнага журы і каля 100 маленькіх гледачоў.

Кацярына Князева, "Віцебскія весці"