У Віцебску стартаваў абласны фестываль «Моладзь за мір і стварэнне»
– У Міжнародны дзень абароны дзяцей праводзіцца абласны фестываль «Моладзь за мір і стварэнне». Мір і стварэнне – два паняцці, якія вельмі важныя ў жыцці кожнага чалавека. Развіццё краіны, сям'і і кожнага з нас магчымыя толькі ў мірных умовах. Тады хочацца будаваць, ствараць, тварыць. Мы бачым, як бурліць свет у сучасных рэаліях. Менавіта на моладзі ляжыць вялікая адказнасць за будучыню нашай дзяржавы, – падкрэсліў Вячаслаў Дурноў.
Дыялог атрымаўся жывым, студэнты задавалі пытанні, якія іх цікавілі, выказвалі меркаванні аб тым, якім бачаць будучыню Беларусі прадстаўнікі маладога пакалення, як уяўляюць мір і ў чым бачаць стваральны ўдзел у жыцці горада, вобласці і краіны.
На адкрытым дыялогу намеснік старшыні гарвыканкама Віктар Глушын адзначыў, што ў ВНУ утварыўся яркі творчы тандэм, і адным з пераможцаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў стала «Крыміналістычная лабараторыя» Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МИТСО» і УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры правазнаўства і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА ВФ Міжнароднага ўніверсітэта «МИТСО» Тамара Баталко расказала прысутным, як з'явілася адно з найстарэйшых міжнародных свят – Дзень абароны дзяцей.