У Віцебску стартаваў першы чэмпіянат вобласці па настольнай гульні для невідушчых

В Витебске стартовал первый чемпионат области по настольной игре для незрячих
У Віцебскім унітарным прадпрыемстве "Элект" праходзіць чэмпіянат вобласці па гульні ў шоудаун - настольнай гульні для невідушчых, якая спалучае ў сабе элементы настольнага тэніса і аэрахокея, паведаміў начальнік аддзела рэабілітацыі прадпрыемства Аляксандр Дубка.

У Віцебскім унітарным прадпрыемстве "Элект" праходзіць чэмпіянат вобласці па гульні ў шоудаун - настольнай гульні для невідушчых, якая спалучае ў сабе элементы настольнага тэніса і аэрахокея, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела рэабілітацыі прадпрыемства Аляксандр Дубка.

У канцы 2014 года прадпрыемства, на якім 51% працаўнікоў - слабавідушчыя або невідушчыя, атрымала ў падарунак ад таварыства "БелТІЗ" спартыўны інвентар для гульні ў шоудаун. "Такі навагодні сюрпрыз цэнтральнае праўленне зрабіла кожнай вобласці, каб гэты від спорту пачаў актыўна развівацца па ўсёй Беларусі. Насамрэч, для гульні патрэбны ўсяго толькі стол, драўляныя прадаўгаватыя ракеткі-біты і пальчатка тыпу хакейнай, а таксама мячык для пінг-понга, але з металічнымі шарыкамі ўнутры, якія ствараюць эфект бразготкі. Такім чынам гульцы могуць "бачыць" напрамак яго руху. І ім трэба накіраваць гэты мячык у лузу на палове суперніка. А каб гарантаваць роўныя ўмовы, абодва гульца надзяваюць на вочы спецыяльную павязку", - растлумачыў сутнасць гульні ў шоудаун Аляксандр Дубка.

Цяпер супрацоўнікі прадпрыемства ў вольны час актыўна адпрацоўваюць навыкі гульні пад кіраўніцтвам трэнера-метадыста Алега Кірылава, вядомага таксама ў якасці галоўнага трэнера зборнай Беларусі па міні-футболе сярод татальна сляпых. Пасля таго, як азнаёміліся з усімі нюансамі правілаў, прыступілі да фарміравання турнірнай табліцы спаборніцтваў, якія расцягнуцца прыкладна на два месяцы. У іх прымуць удзел не толькі супрацоўнікі прадпрыемства ў Віцебску, але таксама яго падраздзяленні з Полацка і Оршы. Так што турнір можна лічыць абласным. На аснове рэйтынгавай сістэмы будуць вызначаны два лепшыя гульцы, якія прымуць удзел у рэспубліканскай спартакіядзе ГА "БелТІЗ", запланаванай на жнівень 2015 года.

Годам стварэння новай гульні лічыцца 1960-ы, калі канадцы Джо Льюіс і Патрык Ёрк прыдумалі спорт, у які маглі б самастойна гуляць людзі з парушэннямі зроку, не карыстаючыся дапамогай людзей з добрым зрокам. Яны запісалі правілы гульні і распрацавалі неабходнае абсталяванне. Першым міжнародным поспехам шоудауна стаў яго дэбют як рэкрэацыйнага віду спорту падчас Паралімпійскіх гульняў 1980 года ў нідэрландскім Арнеме. З таго часу ў шоудаун гулялі для забавы на кожных Гульнях. У цяперашні час шоудаун практыкуецца ў Еўропе, Азіі, Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Кіраванне спортам ажыццяўляе падкамітэт Міжнароднай асацыяцыі спорту сляпых (IBSA) па шоудауну. Падкамітэт падтрымлівае правядзенне турніраў на рэгіянальным і нацыянальным узроўні з мэтай арганізацыі ў будучыні чэмпіянатаў свету і турніраў Паралімпійскіх гульняў.

Кацярына Князева