У Віцебску стартаваў першы тур 7-га чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
Матч-адкрыццё паміж камандамі «Кіраўск-ДЮСШ» і БАТЭ быў багаты на выдаленні і неверагодную колькасць штрафных удараў.
Матч-адкрыццё паміж камандамі «Кіраўск-ДЮСШ» і БАТЭ быў багаты на выдаленні і неверагодную колькасць штрафных удараў. У жорсткай барацьбе БАТЭ атрымала перамогу з лікам 4:2.
Не самая ўдалая для «Кіраўск-ДЮСШ» гульня стала штуршком да больш рашучых і валявых дзеянняў у матчы з віцебскай камандай «Вітгазэнерго», які скончыўся паразай каманды абласнога цэнтра (1:2). Наступныя тры матчы віцябляне выйгралі: у брэсцкай «Лагуны» (4:2), «М-Сіці» з Мазыра (5:0) і салігорскага «Гарняк-Беларуськалій» (2:0).
Пасля чатырох гульняў
«Вітгазэнерго» займае другое месца, саступаючы толькі барысаўскаму БАТЭ, які выступае без паразаў. Да канца лета плануецца правесці яшчэ 3 туры Нацыянальнага чэмпіянату ў Мазыры і два разы — у Маладзечне.Дар'я КРАСНОВА, "Віцьбічы"