У Віцебску стартавала акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!»
У выхандныя дні ў г.Віцебску стартавала рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!». Старт быў дадзены ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі ў рамках мерапрыемства «Ноч музеяў».
Акрамя магчымасці ўбачыць экспазіцыі і выставы музея, звычайна зачыненыя ў гэты час, на культурных пляцоўках праходзілі спецыяльныя праграмы, адна з якіх была арганізавана сумесна з работнікамі Віцебскага ГРАНС.
Наведвальнікі акунуліся ў атмасферу канца 19 стагоддзя, дзе ім была прадастаўлена кампазіцыя «Ратуша, як пажарная каланча». У рамках мерапрыемства дзеці разгадвалі галаваломкі па веданні свайго горада, збіралі пазлы пажарнай паравой машыны 1910 года, а таксама прымяралі на сябе касцюмы ратавальнікаў. Бацькі таксама не засталіся без увагі, паказваючы прыклад веды пажарнай бяспекі сваім дзецям, з лёгкасцю разгадвалі кросворд і знаходзілі выйсце з розных сітуацый. Сумесны сямейны адпачынак у музеі пакінуў усім наведвальнікам мноства пазітыўных эмоцый і добрага настрою, а таксама нагадаў, што пажар лягчэй прадухіліць, чым ліквідаваць.