У Віцебску стартавалі флэшмобы ў рамках акцыі «Гадзіна Зямлі»

У суботу, выключыўшы святло з 20.30 да 21.30, кожны ахвотны можа далучыцца да міжнароднай акцыі «Гадзіна Зямлі», арганізаванай Сусветным фондам дзікай прыроды.

Напярэдадні ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах праходзяць тэматычныя мерапрыемствы і флэшмобы. Акцыя з'яўляецца самай масавай у свеце, у ёй удзельнічаюць мільёны людзей і тысячы арганізацый са 188 краін.

Сэнс «Гадзіны Зямлі» – прыцягнуць максімальна шырокую ўвагу да змены клімату нашай планеты, падтрымаць ідэю аб неабходнасці аб'яднаных дзеянняў у вырашэнні дадзенай экалагічнай праблемы.

"Віцебскія весці".