У Віцебску ўдзельніцы «Каралевы Вясны» адзін дзень правядуць у войску
Мерапрыемства стане часткай падрыхтоўкі да абласнога этапу конкурсу, які адбудзецца 14 красавіка. Дзяўчаты пагрузяцца ў армейскі побыт, праспяваюць строявую песню, наведаюць заняткі па паветрана-дэсантнай, агнявой падрыхтоўцы і рукапашным баі.
"Такі праект для ўдзельніц конкурсу праводзім упершыню. Разам з дзяўчатамі прыйшлі да той думкі, што гэта будзе вельмі цікавы досвед для кожнай з іх. Пражыць адзін дзень па статуце, выпрабаваць сябе фізічна і маральна, а яшчэ згуртавацца і пасябраваць паміж сабой. Бо самы складаны этап падрыхтоўкі да конкурсу яшчэ наперадзе", - адзначыў першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Вячаслаў Хрол.
Сёлета ў рэгіянальным этапе спаборніцтва ўдзельнічаюць 12 прадстаўніц чатырох ВНУ Віцебскай вобласці: Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (ВДТУ), Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Полацкага дзяржуніверсітэта і філіяла міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО".
Арганізатарамі і партнёрамі абласнога конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева вясна-2020" выступаюць Віцебскі абласны камітэт БРСМ і ВДТУ.