У Віцебску ўстаноўлены новы цэнавы рэкорд продажу нерухомасці на аўкцыёне ў 2015 годзе
Былы кінатэатр "Брыганціна" у Віцебску прададзены сёння амаль за Br6,8 млрд па выніках аўкцыёну ў фондзе "Віцебскаблмаёмасць", паведамілі ў фондзе.
Трохпавярховы будынак 1988 года пабудовы размешчаны ў адным са спальных раёнаў абласнога цэнтра. Яго плошча складае амаль 2 тыс. кв.м. Аб'ект выстаўляўся на паўторныя таргі са зніжэннем пачатковага кошту продажу на 50%, які склаў звыш Br6,4 млрд. Аўкцыён прызнаны не адбыўшымся, бо да нерухомасці праявіў цікавасць адзін удзельнік. Ён пагадзіўся набыць невыкарыстоўваемы будынак па пачатковым кошце, павялічаным на 5%. Новым уладальнікам доўгі час невыкарыстоўванага будынка стаў айчынны інвестар.
Па ўмовах таргоў ён абавязваецца захаваць спецыялізацыю аб'екта на кінавідэаабслугоўванні насельніцтва (у будынку два залы на 400 і 200 месцаў), а таксама цалкам пакрыць затраты на капітальны рамонт з мадэрнізацыяй будынка, прафінансаваныя за кошт абласнога бюджэту, у памеры амаль Br2,7 млрд. Гэтая здзелка з нерухомасцю па выніках аўкцыёну стала найбуйнейшай у абласным цэнтры ў 2015 годзе. Ранейшы рэкорд (звыш Br5,7 млрд) быў усталяваны месяц таму пры куплі крамы Віцебскага ААТ "КІМ" на таргах у РУП "Віцебскі інстытут нерухомасці і ацэнкі".