У Віцебску патанула 5-гадовае дзіця
У Віцебску у вадаёме на прыватным падворку ў раёне 1-й Біцелеўскай вуліцы патануў 5-гадовы хлопчык.
Дзіця згубілася, бацькі спачатку шукалі яго самі, але не знайшлі і звярнуліся ў міліцыю. Праваахоўнікі западозрылі, што дзіця патанула, і паведамілі ў МНС.
Найгоршыя здагадкі пацвердзіліся: ратавальнікі дасталі хлопчыка з вадаёма-капані глыбінёй каля 2 метраў, размешчанага на суседнім падворку.
Дзіця знаходзілася пад наглядам бабулі. Абставіны здарэння высвятляюцца. Са слоў суседзяў, сям'я характарызуецца станоўча.