У Віцебску ўжо настаўгіруюць па Новым годзе
13 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Навагоднія святы толькі-толькі завяршаюцца, а ў Віцебску ўжо сумуюць па Новым годзе. Стары Новы год у абласным краязнаўчым музеі сустракаюць выставай "Настальгія па Новым годзе", расказалі карэспандэнту БЕЛТА супрацоўнікі экспазіцыйнага аддзела музея.
Сотні экспанатаў з фондаў музея апавядаюць пра тое, як рыхтаваліся, віншавалі адзін аднаго і сустракалі Новы год у XX стагоддзі. Паштоўкі пачатку стагоддзя суседнічаюць з цацкамі з ваты і прэс-пап'е першых пасляваенных гадоў. Радыёпрыёмнік, па якім слухалі перазвон курантаў у навагоднюю ноч, таму што не ў кожным доме быў тэлевізар, суседнічае са штучнай ёлкай - стилягой з 60-х.
Захавальнікі фондаў здолелі аднавіць інтэр'ер пакоя сярэдзіны мінулага стагоддзя, падрыхтаванага клапатлівымі гаспадарамі да сустрэчы Новага года: ёлка, гірлянды, святочны стол з традыцыйнымі для яго стравамі і, вядома, бутэлькай шампанскага ў сярэдзіне - самым дэфіцытным і вельмі дарагім тады напоем, які стаў з тых часоў абавязковым атрыбутам свята.
Як адзначылі музейшчыкі, гараджанам выстава прыйшлася па душы. Гэтак жа, як і стары Новы год, яна выклікае ў дзяцей захапленне ад чарговай сустрэчы са святам, а ў дарослых - лёгкі сум па маладосці і бесклапотным дзяцінстве.-0-