У Віцебску ў 2010 годзе на дзевяць Ева з'явіўся толькі адзін Адам

4 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебску ў 2010 годзе на дзевяць Еваў з'явіўся толькі адзін Адам. Пра самыя папулярныя і рэдкія імёны мінулага года карэспандэнту БЕЛТА распавялі ў аддзеле ЗАГС Віцебскага гарвыканкама. Сярод самых папулярных імёнаў дзяўчынак, як і ў 2009 годзе, трывала ўтрымліваюць пазіцыі Дар'я, Анастасія, Марыя, Паліна і Ксенія. У хлопчыкаў ішлі нарасхват Арцём, Мікіта, Ягор, Максім і Кірыл. Сярод рэдкіх, фактычна адзінкавых жаночых імёнаў - Влада, Амелія, Ала, Жанна, Лола, Ангеліка, Дабрана, Славяна, Нора, Эльвіра, Даніэла, Серафіма, Меліса; мужчынскіх імёнаў - Елізар, Эдгар, Усцін, Леў, Адам, Клім, Руслан, Арыстарх, Святаслаў, Барыслаў, Навум, Архіп, Спартак. Чацвярых дзяцей бацькі вырашылі назваць падвойнымі імёнамі. Цяпер у Віцебску пражываюць Цімафей Альгерд, Сэльві Вікторыя, Наомі Софія і Даніэла Грэйс. Не згасае ў жыхароў абласнога цэнтра традыцыя даваць сваім дзецям імёны герояў літаратурных твораў і папулярных фільмаў. Так, у абласным цэнтры з'явіліся Роксалана, Мар'яна, Кансуэла, Крысціян, Елісей. Разам з тым усё больш гараджан аддаюць перавагу пры нарачэнні дзіцяці славянскім і старацаркоўным імёнам, адзначылі ў ЗАГСе. Усяго за студзень-лістапад 2010 года ў Віцебску нарадзілася 3533 дзяцей, у вобласці - 11350. Найбольшая нараджальнасць адзначалася ў Наваполацку, Дубровенскім, Глыбоцкім, Докшыцкім і Шаркаўшчынскім раёнах, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.-0-