У Віцебску ў Дзень горада запусцяць новыя тралейбусныя маршруты

В Витебске в День города запустят новые троллейбусные маршруты

З 28 па 30 чэрвеня Віцебск будзе адзначаць сваё 1039-е нараджэнне. Жыхароў і гасцей горада чакае нямала яркіх відовішчаў і прыемных сюрпрызаў. А ў якасці падарунка гараджане атрымаюць два новыя тралейбусныя маршруты, якія злучаць мікрараён Медцэнтр, што вырас літаральна на вачах, са Смаленскім рынкам і чыгуначным вакзалам. Урачыстае адкрыццё тралейбуснага руху па новых напрамках адбудзецца ў пятніцу, 28 чэрвеня, а 16.00, каля разваротнага кальца на скрыжаванні вуліц П. Броўкі і Чкалава. Прыемных паездак!

Надзея ФОНДАРЭНКА, «Віцебскі рабочы».