У Віцебску ў праекце «Жывая памяць удзячных пакаленняў» узялі ўдзел расіяне
Стартам мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках акцыі «Дзеці Беларусі – ветэранам і будучым пакаленням», стала сустрэча ў ВДУ імя П. Машэрава з ініцыятарам праекта – Аляксеем Талаем. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі Віцебскай, Пскоўскай і Смаленскай абласцей.
– 2 красавіка 1996 года быў падпісаны Дагавор аб утварэнні саюза Беларусі і Расіі. Застаючыся незалежнымі суверэннымі краінамі, мы будуем унікальнае дзяржаўнае ўтварэнне – Саюзную дзяржаву, якое павінна паслужыць стварэнню спрыяльных умоў для жыцця нашых грамадзян, умацаванню эканамічнага і абароннага патэнцыялу, – падкрэсліў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў. – Вельмі прыемна, што ў гэты важны для нашых дзяржаў свята ў Віцебск прыехалі дэлегацыі з рэгіёнаў Расіі – Пскоўскай і Смаленскай абласцей. І падвойна прыемна, што менавіта ў гэту дату, у паўночнай сталіцы, мы завяршаем праект «Жывая памяць удзячных пакаленняў». Праект, ініцыяваны Аляксеем Талаем, накіраваны на ўвекавечанне памяці аб нашых доблесных продках, якія адстаялі свабоду, незалежнасць нашых народаў, забяспечылі нам магчымасць жыць, працаваць, выхоўваць дзяцей у незалежнай, спакойнай, свабоднай краіне. Таму вельмі сімвалічна, што сёння мы разам падводзім вынікі дадзенай акцыі. Гэта чарговы раз паказвае, што мы цэнім нашу агульную гісторыю, будуем сумесную сучаснасць і будучыню нашых унукаў і дзяцей.
Аляксей Талай адзначыў, што Віцебшчына вельмі актыўна праявіла сябе ў рамках праекта, чым ён вельмі ганарыцца, бо паўночны рэгіён – яго малая радзіма.
– Адрасна, што напярэдадні свята мы атрымалі манеты ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна, якія перадаў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў. Ён выказаў добрыя словы падтрымкі, адзначыў, што гэта, сапраўды, важны праект, які стаў усесаюзным, у ім прыняло ўдзел вялікая колькасць жыхароў дзвюх краін – ад Брэста да Уладзівастока. Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, усе падключыліся да стварэння помніка ў гонар нашых дзядоў і прадзедаў, герояў-пераможцаў, якія адстаялі права на жыццё нашых народаў на сваёй зямлі, – падкрэсліў Аляксей Талай. – 9 мая на Паклоннай гары ў Маскве, у дзень 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне мы ўсенародна адкрыем помнік «Жывая памяць удзячных пакаленняў».
Старшыня Смаленскай абласной Думы Ігар Ляхоў распавёў, што праект «Жывая памяць удзячных пакаленняў» знайшоў вялікі водгук у жыхароў Смаленшчыны. Яны сабралі звыш 300 кілаграмаў манет.
– Мы не чакалі такога ажыятажу. Да акцыі далучыліся пошукавікі, ветэраны, моладзь і нават тыя грамадзяне, якія да гэтага ні разу не ўдзельнічалі ў палітычных акцыях. Па маёй просьбе Аляксей Канстанцінавіч Талай прачытаў лекцыю нашым студэнтам пра самае галоўнае – жыццелюбіе, тую самую сілу, якая стала асновай нашай Перамогі ў 1945 годзе, – падкрэсліў Ігар Ляхоў.
Намеснік старшыні Пскоўскага абласнога Сходу дэпутатаў Армен Мнацаканян адзначыў, што адзінства, якое сёння дэманструюць беларускі і расійскі народы, – прыклад для іншых дзяржаў.
– Беларусь стала для мяне малой радзімай. Тут я служыў у савецкі час, з задавальненнем прымаю ўдзел у сустрэчах на Кургане Дружбы і вельмі рады, што нашы народы працягваюць захоўваць гісторыю нашых дзяржаў, не дапускаючы яе перапісу, – падкрэсліў Армен Мнацаканян. – Для мяне вельмі важна і знакава, што сёння, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, я знаходжуся тут. Падобныя мерапрыемствы згуртоўваюць народы і з'яўляюцца прыкладам таго, як аб'ядноўваючыся, мы можам тварыць добрыя справы.
У гэты дзень таксама адбыліся сустрэча-трэнінг з Аляксеем Талаем: «Урокі мужнасці. Духоўна-маральнае выхаванне моладзі» у ААТ «Віцебскія дываны» і мерапрыемства, прысвечанае перадачы сабраных манет Віцебскім аддзяленнем Беларускай чыгункі рэгіянальнаму аддзяленню Фонду Аляксея Талая ўнутры будынка чыгуначнага вакзала Віцебска.