У Віцебску ў сухой траве згарэў мужчына
Труп мужчыны са слядамі апёкаў знойдзены на выгарэлым участку зямлі плошчай 100 квадратных метраў напярэдадні вечарам у абласным цэнтры.
Ва ўпраўленні МНС распавялі, што цела загінулага было знойдзена побач з домам №149 па вул. К. Маркса. Асоба мужчыны пакуль не ўстаноўлена. Па папярэдняй версіі, прычынай пажару стала неасцярожнасць пры выпальванні сухой расліннасці. Пакуль не ясна, мужчына сам выпальваў траву ці да гэтага датычны хтосьці іншы.
У Беларусі з-за ранняга пацяплення і ўсталяванага сухога надвор'я захоўваецца пажаранебяспечная сітуацыя. Толькі за суткі адбылося каля 360 пажараў і амаль дзве тысячы – за месяц. Ахвярамі выпальвання травы і хмызнякоў ужо сталі 11 чалавек. У трагічным спісе за мінулы дзень адразу пяцёра.
Падчас вясновага выпальвання ўжо знішчаны або пашкоджаны 135 дамоў і пабудоў. На сітуацыю змогуць паўплываць чаканыя ў выхадныя ападкі. А таксама штрафы, – упэўнены ў МНС. А яны за выпальванне расліннасці перавышаюць 7 млн. Развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах таксама цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дванаццаці базавых велічынь.
Выпальваць смецце на сваім участку, вядома, можна, але пры гэтым неабходна выконваць элементарныя правілы бяспекі. Рабіць гэта трэба толькі ў бязветранае надвор'е. Вогнішча лепш разводзіць не бліжэй 10 метраў ад пабудоў, 20 – ад лесу і 30 – ад саломы. Мангал або грыль усталёўваюць як мінімум на адлегласці 4 метраў ад дома.