У Віцебску ў Свята-Успенскім кафедральным саборы прайшоў велікодны малебен

В Витебске в Свято-Успенском кафедральном соборе прошёл пасхальный молебен
Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый правёў традыцыйны велікодны малебен у віцебскім Свята-Успенскім кафедральным саборы.

Гараджане ўсіх узростаў наведалі набажэнства, дзе пачулі віншаванне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якое зачытаў уладыка:

– Уваскрасенне Збавіцеля адкрыла чалавецтву браму Царства Нябеснага і напоўніла нашае зямное быццё нетранным сэнсам. Велікодная ўрачыстасць, пераадольваючы нацыянальныя і дзяржаўныя межы, духoўна аб’ядноўвае мільёны хрысціян, якія пражываюць у розных краінах. Гэты шматгалосы зямны хор разам з сонмам бясплётных Сілаў Нябесных узносіць хвалу Госпаду Ісусу, які за ўсіх праліў Сваю Кроў і жыццедайным коштам адкупіў свет. Гэта падзяка з году ў год, з стагоддзя ў стагоддзе, з тысячагоддзя ў тысячагоддзе пераможна гучыць па ўсёй зямлі – гучыць нягледзячы ні на якія спакусы, цяжкасці і выпрабаванні.

На малебне прысутнічалі прадстаўнікі ўлады. Намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пянін адзначыў, што адно з самых значных хрысціянскіх свят з’яўляецца паказчыкам дабра над злом. Улады маюць поўнае ўзаемаразуменне з царквой, якое мае адну мэту – развіццё, рух наперад і росквіт нашай дзяржавы.

"Віцебскія весці".